Чэмпіянат сьвету па футболе 1978 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чэмпіянат сьвету па футболе 1978 году — 11-ы чэмпіянат сьвету па футболе ФІФА, які праходзіў у Аргентыны з 1 па 25 чэрвеня. Гэта быў першы выпадак, калі чэмпіянат праходзіў у Аргентыне.
Хуткія факты Падрабязнасьці чэмпіянату, Месца правядзеньня ...
Чэмпіянат сьвету па футболе 1978 году Аргентына | |
Падрабязнасьці чэмпіянату | |
---|---|
Месца правядзеньня | Аргентына |
Час правядзеньня | 1—25 чэрвеня |
— у фінальнай частцы | 16 |
Месца правядзеньня фіналу | «Манумэнталь», Буэнас-Айрэс |
Выніковае становішча | |
Чэмпіён | Аргентына |
Другое месца | Нідэрлянды |
Трэцяе месца | Бразылія |
Чацьвертае месца | Італія |
Статыстыка чэмпіянату | |
Згуляна матчаў | 38 |
Забіта галоў | 102 (2.68 за гульню) |
Наведвальнасьць | 1 545 791 (40 679 за матч) |
Бамбардзіры | Марыё Кемпэс (6 галоў) |
← 1974 1982 → |
Закрыць
У фінальным турніры прымалі ўдзел 16 нацыянальных зборных, 14 зь якіх прайшлі стадыю кваліфікацыйных спаборніцтваў, зборная Аргентыны аўтаматычна кваліфікавалася як каманда-гаспадар, а зборная Нямеччыны як пераможца папярэднага чэмпіянату.
Чэмпіянат праходзіў у 5 гарадах на 6 стадыёнах. Фінал адбыўся 25 чэрвеня на стадыёне «Манумэнталь». Зборная Аргентыны перамагла зборную Нідэрляндаў зь лікам 3:1 у дадатковы час і першы раз у сваёй гісторыі выйграла чэмпіянат сьвету.