Эквадор
краіна ў Паўднёвай Амэрыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Эквадо́р (па-гішпанску: Ecuador, вымаўляецца як Экуадор, Es-Ecuador.ogg (зьвесткі), на кечуа: Ikwadur) — краіна на паўночным захадзе Паўднёвай Амэрыкі, мяжуе з Калюмбіяй на поўначы, Пэру на ўсходзе і поўдні і Ціхім акіянам на захадзе. Эквадор таксама ўключае Галяпагаскія астравы ў Ціхім акіяне, прыкладна за 1000 кілямэтраў на захад ад мацерыка. Сталіца краю — Кіта[9].
Эквадор | |||||
па-гішпанску: República del Ecuador | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн Вітаем цябе, Бацькаўшчына![d] | |||||
Дата заснаваньня: | 16 лютага 1840 | ||||
Афіцыйная мова: | гішпанская мова[1], кічуа[d][1] і шуар[d][1] | ||||
Сталіца: | Кіта | ||||
Форма кіраваньня: | рэспубліка і прэзыдэнцкая рэспубліка | ||||
прэзыдэнт Эквадору: | Даніэль Набоа[d][2]
| ||||
Заканадаўчы орган: | Нацыянальны сход[d] | ||||
Выканаўчы орган: | урад Эквадору[d] | ||||
Плошча: | |||||
Насельніцтва: | |||||
Валюта: | амэрыканскі даляр | ||||
СУП (2019) | |||||
па ППЗ: | 202,04 млрд $ | ||||
па ППЗ на душу насельніцтва: | 11 701 $ | ||||
намінальны: | 106,29 млрд $ | ||||
намінальны на душу насельніцтва: | 6 155 $ | ||||
Індэкс дэмакратыі: | 5,71[5] | ||||
Каэфіцыент Джыні: | 47,3[6] | ||||
ІРЧП: | 0,74[7] | ||||
Часавы пас: | UTC-5, UTC-6, Ціхі акіян/Галяпагас[d][8] і Амэрыка/Гуаякіль[d][8] | ||||
Аўтамабільны знак: | EC | ||||
Бок аўтамабільнага руху: | праваруч | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню: | .ec | ||||
Тэлефонны код: | +593 | ||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
presidencia.gob.ec turismo.gob.ec educacion.gob.ec culturaypatrimonio.gob.ec cancilleria.gob.ec |
На тэрыторыі сучаснага Эквадору калісьці жылі розныя групы індзейцаў, якія на працягу XV стагодзьдзя былі ўключаныя ў Імпэрыю інкаў. У XVI стагодзьдзі тэрыторыя паступова была калянізаваная Гішпаніяй. Незалежнасьці край дамогся ў 1820 годзе спачатку ў складзе Вялікай Калюмбіі, але ўжо праз 10 гадоў Эквадор заклаў уласную сувэрэнную дзяржаву. Багатая гісторыя знайшла свой адбітак у этнічнай разнастайнасьці насельніцтва: большая частка ягонага насельніцтва ў больш за 16 мільёнаў чалавек — мэтысы. Пражываюць таксама прадстаўнікі эўрапейскага, індзейскага і афрыканскага паходжаньня. Афіцыйная мова — гішпанская, бо ёю размаўляе большасьць насельніцтва; акрамя яе, прызнаныя 13 індзейскіх моваў, у тым ліку кечуа і шуар.
Эквадор — прадстаўнічая дэмакратычная рэспубліка зь сярэднім узроўнем прыбытку, адносіцца да разьвіваных краінаў[10]. Краіна моцна залежыць ад сыравінных тавараў, а менавіта нафты і сельскагаспадарчых прадуктаў. Эквадор — сябра-заснавальнік Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, Арганізацыі амэрыканскіх дзяржаваў, МЭРКОСУР, ПРОСУР і Руху недалучэньня. Паводле зьвестак Цэнтру эканамічных і палітычных дасьледаваньняў, у пэрыяд з 2006 па 2016 гады беднасьць у дзяржаве зьнізілася з 36,7% да 22,5%, а гадавы рост СУП на душу насельніцтва склаў 1,5%. У той жа час індэкс эканамічнай няроўнасьці Джыні ў краіне зьнізіўся з 0,55 да 0,47 пункта[11].