Экватарыяльная Гвінэя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Экватарыя́льная Гвінэ́я; афіцыйна – Рэспу́бліка Экватарыя́льная Гвінэ́я (па-гішпанску: República de Guinea Ecuatorial) — дзяржава на заходнім узьбярэжжы Цэнтральнай Афрыкі, уключае мацерыковую частку — Рыя-Муні (26 тыс. км²) і шэраг выспаў у Гвінэйскай затоцы (выспы Біяко, Анабон і іншыя). Мяжуе на поўначы з Камэрунам, на поўдні і паўднёвым усходзе — з Габонам. Сталіца — Маляба, разьмешчаная на высьпе Біяко (раней Фэрнанда По). Клімат — экватарыяльны, вільготны, са сярэднямесячнай тэмпэратурай ад +26 да +28 °C. Агульная тэрыторыя — 28,05 тыс. км². Адміністрацыйна падзеленая на 7 правінцыяў, якія, у сваю чаргу, дзеляцца на раёны (18), муніцыпальныя акругі (27), пасялковыя камуны (122).
Quick Facts
Экватарыяльная Гвінэя лац. Ekvataryjalnaja Gvineja República de Guinea Ecuatorial République de Guinea Équatoriale República da Guiné Equatorial | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «Unidad, Paz, Justicia» | |||||
Дзяржаўны гімн: «Caminemos pisando la senda» | |||||
Афіцыйная мова | гішпанская, француская, партугальская | ||||
Сталіца | Маляба | ||||
Найбуйнейшы горад | Бата | ||||
Форма кіраваньня Прэзыдэнт Прэм’ер-міністар |
Прэзыдэнцкая рэспубліка Тэадора Абіянг Нгема Мбасаго Ігнасіё Мілям | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
144-е месца ў сьвеце 28 050 км² нязначны | ||||
Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць |
166-е месца ў сьвеце 676 000 24,1/км² | ||||
СУП • агульны (2010) • на душу насельніцтва |
Сьпіс краінаў паводле СУП $24,146 млрд $34 824 | ||||
Валюта | Франк КФА (XAF) | ||||
Часавы пас | WAT (UTC+1) | ||||
Незалежнасьць — ад Гішпаніі |
12 кастрычніка 1968 году | ||||
Аўтамабільны знак | GQ | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .gq | ||||
Тэлефонны код | +240 | ||||
Close