Юзэф Максымілян Станеўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Юзэф Максымілян Станеўскі (па-польску. Józef Maksymilian Staniewski; 1795—1871) — рымска-каталіцкі дзеяч, біскуп. Дамініканін. Прэор Пецярбурскага кляштара. 27 верасьня 1858 прызначаны тытулярным біскупам Плятэі й дапаможным біскупам магілёўскім. Ад 1869 адміністратар Магілёўскае дыяцэзіі. Выявіў сябе рашучым прыхільнікам русыфікацыі. Уводзіў расейскую мову ў дадатковыя набажэнствы, патрабаваў навучаньне на расейскай мове.