Apple TV+
відэапатокавы сэрвіс Apple Inc. / From Wikipedia, the free encyclopedia
Apple TV+ — амэрыканскі стрымінгавы сэрвіс, які належыць і кіраваны кампаніяй «Эпл» (штат Каліфорнія), запушчаны 1 лістапада 2019 году.
Quick Facts Слоган, Тып ...
Apple TV+ | |
Слоган | па-ангельску: Apple TV+ |
---|---|
Тып | відэаструменевая паслуга |
Даступныя мовы | ангельская |
Уладальнік | «Эпл» (ЗША) |
Аўтар | Тым Кук Эды С'ю і інш. |
Пачатак працы | 1 лістапада 2019 (4 гады таму) |
Камэрцыйны? | так |
Прадукцыя | выдэакарціны |
Актуальны стан | дзейны |
Сеціва |
Close
Прапануе падборку фільмаў і сэрыялаў арыгінальнай вытворчасьці пад назвай Apple Originals[1]. Сэрвіс быў анансаваны падчас спэцыяльнага сьвята «Эпл» у сакавіку 2019 году.
Доступ да прагляду можна атрымаць праз вэб-бачыну «Эпл» і праз аплікацыю Apple TV, якая паступова становіцца дасяжнай для многіх прыладаў «Эпл» і некаторых асноўных канкуруючых стрымінгавых прыладаў, у тым ліку некаторых мадэляў смарт-тэлевізараў і гульнявых прыставак. Доступ да сэрвісу ўваходзіць у пакет падпіскі Apple One[2]. Вялікая частка кантэнту даступная ў фарматах Dolby Vision і Atmos.