X (сацыяльная сетка)
сацсетка / From Wikipedia, the free encyclopedia
Twitter (чытаецца як тўітэр; па-ангельску: Twitter — «цвыркаць, цілікаць»; цяпер у працэсе рэбрэндзінгу ў «X»; па-беларуску: Ціўтар, Тўітар, Твітар) — сацыяльная сетка й плятформа мікраблёгінгу, якая прапаноўвае сваім карыстальнікам магчымасьць пасылкі й атрыманьня паведамленьняў, вядомых як тўіты (анг. tweets). Тўіты — тэкставыя паведамленьні да 280 сымбаляў (для падпісчыкаў Twitter Blue да 4000 сымбаляў), якія адлюстроўваюцца на старонцы аўтара тўіта й старонках падпісаўшыхся на абнаўленьні чытачоў (анг. followers, літ. пасьлядоўнікаў).[4] Кожны аўтар можа абмежаваць кола карыстальнікаў, якія могуць бачыць ягоныя паведамленьні, але па змоўчваньні абнаўленьні можа бачыць кожны. Таксама аўтары могуць стварыць Twitter Circl і дадаць да яго некаторых падпісчыкаў.
Тып | сэрвіс мікраблёгінгу |
---|---|
Даступныя мовы | ангельская, нямецкая, француская, гішпанская, італьянская, японская, расейская |
Уладальнік | Ілан Маск |
Аўтар | Джэк Дорзі, Эван Ўільямс, Біз Стоўн |
Пачатак працы | 2006 год |
Камэрцыйны? | так |
Рэгістрацыя | абавязковая |
Актуальны стан | працуе |
Рэйтынг Alexa | 9[1] |
Мова праграмаваньня | JavaScript, Ruby[d], Scala (мова праграмавання)[d] і Java[2] |
Ліцэнзія | ліцэнзія Apache, вэр. 2.0[d][3] |
twitter.com |
З канца 2009 году карыстальнікі могуць сачыць ня толькі за іншымі аўтарамі паасобку, але і падпісвацца на адмысловыя сьпісы карыстальнікаў.[5][6]
Створаны Джэкам Дорсі, Эванам Ўільямсам і Бізам Стоўнам[7] ў 2006 годзе, Тўітэр хутка заваяваў папулярнасьць ва ўсім сьвеце. Па стане на 1 студзеня 2011 году, сэрвіс налічвае больш за 200 млн. карыстальнікаў. На пачатку 2019 году налічвае каля 330 млн карыстальнікаў.
У 2022 годзе Тўітэр быў куплены Іланам Маскам за 44 міліярда даляраў.
У ліпені 2023 году пачаўся рэбрэндзінг сацсеткі ў «X»[8].