Івенка
рака ў Гарадзенскай вобласьці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Іве́нка, Іўя́нка — рака ў Беларусі, правы прыток Нёману. Цячэ ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 19 км. Плошча вадазбору 111 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 ‰.
Quick Facts Агульныя зьвесткі, Выток ...
Івенка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Урцішкаў |
Вусьце | Нёман |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Гарадзенская вобласьць |
Даўжыня | 19 км |
Плошча басэйну | 111 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,8 ‰ |
Close
Пачынаецца каля вёскі Ўрцішкаў, упадае ў Нёман на поўдні ад вёскі Збойску. На працягу 10,5 км каналізаваная (ад места Іўя да вусьця). На паўночнай ускраіне Іўя стварылі сажалку (0,44 км²)[1].