Аповесьць мінулых часоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Аповесьць мінулых часоў», «Аповесьць мінулых гадоў» (стар.-рус. Повѣсть временныхъ лѣт) — помнік усходнеславянскага летапісаньня, створаны людзьмі блізкімі да кіеўскіх князёў. Меў тры рэдакцыі, у якіх пададзеная гісторыя Русі ад 852 року да 1110 уключна. Зьбярогся ў розных летапісных зводах (найбольш поўная рэдакцыя ў Іпацьеўскім і Лаўрэнцеўскім сьпісах). У Іпацьеўскім летапісе «Аповесьць мінулых часоў» працягваецца Кіеўскім летапісам.
«Аповесьць мінулых часоў» значна паўплывала на разьвіцьцё ўсходнеславянскага летапісаньня. У наступны час яна ўлучалася амаль ва ўсе мясцовыя летапісы ў якасьці своеасаблівых уводзінаў.