Артылерыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Артылерыя (па-руску Дҍло) — частка войска. Гістарычна артылерыяй (па-француску. artillerie) называлі любыя мэханізмы, што выкарыстоўваліся для кіданьня разнастайных знарадаў на вялікія адлегласьці падчас вайны. Звычайна абслугоўвалася камандай ваяроў. Тэрмін гэтаксама мае дачыненьне да сухапутных войскаў, першаснай функцыяй якіх ёсьць абслуга такіх мэханізмаў. Артылерыю таксама называюць «Бог Вайны». Артылерыя падзяляецца таксама на берагавую артылерыю, што традыцыйна выкарыстоўваецца для абароны ўзьбярэжжаў і кантраляваньня праходу караблёў, і сухапутную або палявую артылерыю. Напачатку 20 стагодзьдзя з разьвіцьцём авіяцыі да артылерыі пачалі адносіць і сухапутныя супрацьпаветраныя батарэі.