Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і калегіюм езуітаў (Ворша)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і калегіюм езуітаў — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Воршы. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Рынку[lower-alpha 1]. Касьцёл дзейнічаў да 1832 году, калегіюм — да 1820 году. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і калегіюм езуітаў | |
Калегіюм езуітаў | |
Краіна | Беларусь |
Места | Ворша |
Каардынаты | 54°30′26.17″ пн. ш. 30°25′21.54″ у. д. |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Дата скасаваньня | 1820 |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і калегіюм езуітаў | |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і калегіюм езуітаў на Вікісховішчы |
Комплекс Аршанскага езуіцкага калегіюму складаўся з касьцёла, школы з бурсай, будынкаў калегіюму і аптэкі, гаспадарчых пабудоваў. Усе гэтыя пабудовы атачаў мур. Пляц, выдзелены пад забудову, меў форму няправільнага пяцікутніка. У другой палове XIX ст. расейскія ўлады зруйнавалі касьцёл (захаваліся падмуркі). У наш час у будынку калегіюма разьмяшчаюцца ўстановы культуры.