Бабёр
від баброў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бабёр, бабёр рачны (па-лацінску: Castor fiber) — жывёліна атраду грызуноў, сямейства бабровых. Паўвадзяная жывёліна, жыве на рэках, старыцах, некаторых азёрах і каналах з багатай узьбярэжнай расьліннасьцю. Жыве сем’ямі ў норах або «хатачках» вышынёй да 3 мэтраў і дыямэтрам у падставы да 12 мэтраў. Будуе плаціны, часам даўжынёй да 100—200 мэтраў.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Бобр (неадназначнасьць), Бабры (неадназначнасьць).
Бабёр | |
Бабёр рачны эўрапейскі | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Падкляса | Зьвяры (Theria) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Грызуны (Rodentia) |
Падатрад | Castorimorpha |
Сямейства | Бабровыя (Castoridae) Hemprich, 1820 |
Род | Бабёр (Castor) Linnaeus, 1758 |
Від | Бабёр звычайны |
Бінамінальная намэнклятура | |
Castor fiber Linnaeus, 1758 | |
Арэал | |
Найбольш распаўсюджаны падвід — Бабёр рачны эўрапейскі. Даўжыня цела 66—92 сантымэтры, хваста — 22—34 сантымэтры, вага цела да 30 кіляграмаў. Афарбоўка сьветлая (каштанава-бурая, сьветла-бурая) або цёмная (чорна-бурая, амаль чорная). Цёмныя бабры характэрныя для басэйнаў Сожу й Нёмана. Пальцы задніх канечнасьцяў злучаныя плавальнай перапонкай. Хвост плоскі, пакрыты цёмна-шэрымі рагавымі шчыткамі. Зубы ў бабра растуць (рэгенэруюць) усё жыцьцё, таму што ён сточвае іх аб цьвёрдыя пароды дрэваў. Палавая паўнавартасьць наступае на трэцім годзе жыцьця. Гон (шлюбны сэзон) — у студзені-лютым. Бабраняты (ад двух да пяці) зьяўляюцца ў красавіку-траўні. Сілкуецца травяністымі й дрэўнымі расьлінамі. На зіму робіць падводныя запасы корму.