Барбара Заполья
каралева польская, вялікая княгіня літоўская / From Wikipedia, the free encyclopedia
Барбара Заполья (па-вугорску: Szapolyai Borbála, па-польску: Barbara Zápolya; 1490, 1494—1495 альбо першая палова 1496, Трэнчын — 2 кастрычніка 1515, Кракаў) — дачка вугорскага магната Стэфана Запольі і цешынскай Пястоўны Ядвігі, каралева польская і вялікая княгіня літоўская (1512—1515), першая жонка Жыгімонта Старога.
Барбара Заполья Барбара Запольская | |
Божаю ласкай каралева Польшчы, вялікая княгіня літоўская | |
---|---|
Каралева Польшчы | |
8 лютага 1512 — 2 кастрычніка 1515 | |
Каранацыя | 8 лютага 1512 |
Рэгент | рэгент |
Сукіраўнік | Жыгімонт I Стары |
Папярэднік | Алена Маскоўская |
Наступнік | Бона Сфорца |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася | 1490, 1494—1495 або 1496, Трэнчын |
Памерла | 2 кастрычніка 1515, Кракаў |
Пахаваная |
18 кастрычніка 1515 13 чэрвеня 1533, капліца Ўнебаўзяцьця НПМ у катэдры на Вавэлі капліца Жыгімонта |
Нашчадкі |
|
Дынастыя | Запольі |
Муж | Жыгімонт I Стары |
Бацька | Стэфан Заполья |
Маці | Ядвіга Цешынская |
Была першай манахіняй, каранаванай пасьля 58-гадовага перапынку з часу папярэдняй каранацыі Альжбэты Аўстрыйскае, другая пасьля Альжбэты зь Пільчы польская каралева, якая не паходзіла з пануючага роду, і трэцяя пасьля сьвятых Кінгі і Ядвігі вугорка на кракаўскім стальцы, якая зьмерла ў абліччы сьвятасьці. Стала таксама апошняй так блізка пародненая зь Пястамі польскай каралевай[1].
Шлюб Барбары і Жыгімонт I меў узмоцніць зьвяз Ягелонаў з Запольямі, прыхільнікамі нацыянальнага руху ў Вугоршчыне і супернікамі Габсбургаў. Памершы ўсяго праз 3 гады пасьля каранаваньня сьціплая, пабожная і чульлівая Барбара была хутка забытая і адцененая прыгожай, абміцыйнай і дэспатычнай Бонай, якая заняла ейнае месца побач з Жыгімонтам I[2].
Паводле сьведчаньня Дэцыюша, ушанаваньнем памяці каралевы Барбары стала капліца Жыгімонта на Вавэлі[3]. З Барбарай Запольяй зьвязаная ня толькі ідэя пабудовы маўзалею Ягелонаў, але таксама і значная частка сымбалічных і алегарычных іконаграфічных твораў аздабленьня капліцы[4][5].