Бярэзінскі біясфэрны запаведнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бярэзінскі запаведнік — беларускі дзяржаўны запаведнік, створаны ў 1925 годзе. Вялікі комплекс хваёвых лясоў, якія перамяжаюцца зь верхавымі і нізіннымі балотамі і поймамі рэк. Прыродныя ўмовы запаведніка характарызуюцца некранутым абліччам лясоў і вялікіх сфагнавых балот. Тут захаваліся ўнікальныя ў Эўропе балотныя масівы, агульная плошча якіх складае 50 700 гектараў. У паўночнай і цэнтральнай, больш узвышаных частках запаведніка, пераважаюць пераходныя і верхавыя балоты, сярод якіх разьмешчаныя пакрытыя хваёвым лесам мінэральныя астравы. У паўднёвай частцы запаведніка знаходзяцца буйныя масівы нізінных балот (у тым ліку і ўся пойма Бярэзіны). Сярод лясоў дамінуюць хвойнікі, якія ўтвараюць буйныя масівы. Больш за палову хваёвых лясоў забалочана альбо прымеркавана да верхавых і пераходных балот.