Вядзьмарскія знакі
From Wikipedia, the free encyclopedia
У цыклу кніг Анджэя Сапкоўскага «Сага пра Ведзьмара» можна знайсьці апісаньні некаторых так званых «знакаў». Насамрэч гэта прымітыўныя чары, што патрабуюць мінімум здольнасьцяў. З-за таго, што ўсе гэтыя чары ўтвараюцца пры дапамозе жэстаў, яны называюцца «знакамі». Ведзьмары, што не валодалі магіяй, павінныя былі піць спэцыяльныя ўзвары для мажлівасьці карыстацца «знакамі».