Гарадзенская губэрня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гарадзе́нская губэ́рня — губэрня Расейскае імпэрыі з цэнтрам у Горадні.
Гарадзенская губэрня | |
Гродненская губернія | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расейская імпэрыя |
Статус | губэрня Расейскай імпэрыі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Горадня |
Дата ўтварэньня | 1801 |
Дата скасаваньня | 1918 |
Губэрнатары | гл. Гарадзенскія губэрнатары |
Насельніцтва (1891) | 1 509 728 |
Плошча |
|
Час існаваньня | 1801—1917 |
Месцазнаходжаньне Гарадзенскай губэрні | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
У 1796 годзе была створаная Слонімская губэрня ў складзе 8 паветаў: Слонімскага, Наваградзкага, Гарадзенскага, Ваўкавыскага, Берасьцейскага, Кобрынскага, Пружанскага й Лідзкага. Праз год, у 1797, Слонімская губэрня была злучаная зь Віленскай, пад назовам Літоўскае губэрні, а празь пяць гадоў, паводле загаду 1801 году, аддзеленая ў ранейшым складзе ад Віленскае, зь пераназваньнем у Гарадзенскую. У такім выглядзе яна праіснавала 40 гадоў да далучэньня да яе ў 1842 годзе Беластоцкае вобласьці, якая ўключала 4 паветы: Беластоцкі, Сакольскі, Бельскі й Драгічынскі, прычым апошні злучаны быў зь Бельскім у адзін павет; Лідзкі павет адышоў да Віленскае губэрні, а Наваградзкі — да Менскае. На пачатак ХХ ст. Гарадзенская губэрня складалася зь 9 паветаў, 39 станаў, 185 воласьцяў, 2233 сельскіх грамадаў з 7992 паселішчамі сялянаў у 112663 двары. Было 16 гарадоў і 62 мястэчкі.