Генэрал-лейтэнант
вайсковае званьне / From Wikipedia, the free encyclopedia
Генэра́л-лейтэна́нт — вайсковае званьне найвышэйшага афіцэрскага саставу ў шэрагу дзяржаваў. Вышэй рангам за генэрал-маёра, але ніжэй за генэрал-палкоўніка.
Назва званьня паходзіць зь Сярэднявечча, ад спалучэньня «генэрал» і «лейтэнант» (па-француску: lieu tenant, даслоўна «намесьнік», т. б. «намесьнік генэрала»). Яно давалася другому камандзіру пасьля генэрал-капітана, які адказваў за хаду бітвы.
У катэгорыі вайскоўцаў карабельнага складу ваенна-марскога флёту званьню генэрал-лейтэнанта адпавядае воінскае званьне віцэ-адмірала.