Герб Палескага ваяводзтва
From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Палескага ваяводзтва (па-польску: Herb województwa poleskiego) — афіцыйны сымбаль Палескага ваяводзтва. Герб такі ж, як і адна з паловаў герба Беластоцкага ваяводзтва і герб Віленскага ваяводзтва, за выключэньнем колеру ўбраньня каня, сядла і шчыта: тут яны сінія. Аснова герба — Пагоня.