Даўгінаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Даўгі́наў — вёска ў Беларусі, на рацэ Сярчыстай. Цэнтар сельсавету Вялейскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1110 чалавек. Знаходзіцца за 47 км на паўночны ўсход ад Вялейкі, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Крывічы. Вузел аўтамабільных шляхоў на Менск, Вялейку, Будслаў, Крывічы, Докшыцы, Плешчаніцы, Краснае.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Даўгінава.
Хуткія факты
Даўгінаў лац. Daŭhinaŭ | |
Касьцёл Сьвятога Станіслава | |
Першыя згадкі: | XV стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Вялейскі |
Сельсавет: | Даўгінаўскі |
Насельніцтва: | 1110 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1771 |
Паштовы індэкс: | 231442 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°38′47″ пн. ш. 27°28′49″ у. д. |
± Даўгінаў Даўгінаў | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Закрыць
Даўгінаў — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятога Станіслава ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст.