Дзярнова-падзолістыя глебы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзярнова-падзолістыя глебы зьяўляюцца занальнымі і характарызуюцца найбольш шырокім распаўсюджваньнем, займаючы больш за 45,1 % тэрыторыі Беларусі. Яны прымеркаваныя да водападзельных дзялянак з глыбокім заляганьнем грунтавых водаў і разьвіваюцца пад сумесным дзеяньнем дзярновага і падзолістага працэсаў на пародах рознага мэханічнага складу. У залежнасьці ад будовы глебавага профілю дзярнова-падзолістыя глебы падпадзяляюцца на чатыры падтыпы.