Доктар навук
From Wikipedia, the free encyclopedia
Доктар навук — навуковая ступень у Беларусі, Расеі, Украіне і шэрагу іншых краінаў былога СССР.
Прысвойваецца навукоўцам Найвышэйшай атэстацыйнай камісіяй адпаведнай краіны. Паводле навуковай герархіі стаіць вышэй за ступень кандыдат і ніжэй за сябра-акадэміка Акадэміі навук. Для атрыманьня ступені доктара навук неабходна скончыць курс дактарантуры ў адным з унівэрсытэтаў, якія гэта дазваляюць. Навуковая ступень зазвычай прысвойваецца пасьля падрыхтоўкі доктарскай дысэртацыі, хоць у гісторыі ёсьць шэраг выключэньняў (Міхаіл Падгарэцкі). Звычайна прысвойваюцца ступені ў пэўнай галіне навукі, напрыклад: доктар фізыка-матэматычных навук, доктар гістарычных навук і г. д.