Замкавая царква (Менск)
колішні храм у Менску (Беларусь) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Замкавая царква, або царква на дзядзінцы Менска — адна з найраньнейшых культавых пабудоў на тэрыторыі Беларусі. Рэшткі храма ў Менску разьмешчаны ў раёне плошчы 8 Сакавіка, за 22 м ад усходняй сьцяны Дома фізкультуры Добраахвотнага спартыўнага таварыства «Працоўныя рэзервы». У царквы няма аналягаў у старажытна-рускім манумэнтальным дойлідзтве, ёсьць рысы раманскай архітэктуры.
Славутасьць | |
Замкавая царква ў Менску | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Менск |
Канфэсія | Праваслаўе |
Тып будынка | Бажніца |
Дата заснаваньня | XII стагодзьдзе |
Дата пабудовы | XII стагодзьдзе |
Замкавая царква ў Менску на Вікісховішчы |
Рэшткі бажніцы знойдзены ў 1949 годзе падчас раскопак Васілём Тарасенкам ва ўсходняй частцы Менскага замчышча, на правым беразе Сьвіслачы. Пытаньне часу будаўніцтва застаецца дыскусійным. Паводле вэрсіі Эдуарда Загарульскага, храм пачалі будаваць паміж 1069 і 1073 гадамі. Паводле вэрсіі Леаніда Аляксеева і Георгія Штыхава — у пачатку XII ст. Будаўніцтва пачалі пасля моцнага пажару, які зьнішчыў забудову дзядзінца, магчыма, у тым ліку і ранейшую драўляную царкву. На думку Загарульскага і Аляксеева, бажніцу па невядомых прычынах не дабудавалі, бо раскопкі не выявілі сьлядоў разбурэньня і вызначана, што ў XII—XIII ст. на месцы храма фунцыянаваў нэкропаль, а на пачатку XIII ст. зьверху пакладзена драўляная маставая.
Загарульскі адзначыў будаўніча-тэхнічныя асаблівасьці храма — кладка з бутавага каменя і выкарыстаньне вапняковых пліт, дасьледнік падкрэсьліваў, што менскі храм не мае аналёгіяў сярод культавых манумэнтальных пабудоў Старажытнай Русі. Таксама Загарульскі выказаў думку, што дойліды былі знаёмы з архітэктурай заходнеславянскіх земляў і, магчыма, былі запрошаны ў Менск з Польшчы.
Цяпер рэшткі храма знаходзіцца на глыбіні 0,5—2,1 м ад дзённай паверхні. У 1967 годзе за 30 м ад сапраўдных рэштак на дзённай паверхні пабудаваны іх муляж.