Зубы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Зубы або зуб’е — утварэньні, якія складаюцца ў асноўным зь цьвёрдых тканінак, прызначаныя для першаснай мэханічнай апрацоўкі ежы. У жывёлаў таксама выкарыстоўваецца ў якасьці зброі для абароны й нападу або пагрозы (ашчэр).
У чалавека таксама ўдзельнічае ва ўтварэньні гукаў пры размове, а таксама зьяўляюцца важнай часткай шырокай усьмешкі.
Усярэдзіне зуба знаходзіцца злучальная тканка, пранізаная нэрвамі й крывяноснымі сасудамі (пульпа). Адрозьніваюць малочнае й пастаяннае зуб’е, зь іх 8 секачоў, 4 іклы, 8 перадкутніх і 8—12 кутніх зуб’яў. У дзяцей малочнае зуб’е пачынае праразацца ва ўзросьце ад 3 месяцаў. У пэрыяд ад 6 да 12 гадоў малочнае зуб’е паступова замяняюцца сталымі. Малочных зуб’яў усяго 20: 8 секачоў, 4 іклы й 8 кутніх.
У рэдкіх выпадках назіраюцца дадатковае, звышкамплектнае зуб’е (як малочнае, так і сталае).