Казялец
From Wikipedia, the free encyclopedia
Казялец (па-польску. Jaskier) — адзін з галоўных герояў сэрыі раманаў Анджэя Сапкоўскага. Казялец — творчы псэўданім, сапраўднае імя — Юліян дэ Летэнховэ. У сьвеце «Ведзьмара» шырока вядомы бард і трубадур, стваральнік вялікай колькасьці вершаў, балядаў, песьняў. Аўтар кнігі «50 гадоў паэзіі».
Сустракаецца ў апавяданьнях: «Мяжа мажлівасьці», «Вечны агонь», «Троху самаахвярнасьці», «Меншае зло», «Канец сьвету», «Апошняе жаданьне», «Штосьці скончыцца, штосьці пачнецца», а таксама ва ўсіх раманах сагі пра Ведзьмара.