Канстытуцыя
асноўны закон дзяржавы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Канстыту́цыя (лац. constitutio — «устанаўленьне») — асноўны закон дзяржавы. Вызначае грамадзкі і дзяржаўны лад, парадак і прынцыпы стварэньня прадстаўнічых органаў дзяржаўнае ўлады, выбарчую сыстэму і прававое становішча асобы, парадак арганізацыі, кампэтэнцыю органаў улады і кіраваньня, арганізацыю і асноўныя прынцыпы правасудзьдзя. Канстытуцыя мае вышэйшую юрыдычную сілу ў параўнаньні з усімі іншымі нарматыўна-прававымі актамі пэўнай нацыянальнай прававой сыстэмы.