Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў, альбо скарочана Каралеўства СХС (на тагачаснай сэрбскахарвацкай: Kraljevina Srba, Hrvata i Slovenaca / Краљевина Срба, Хрвата и Словенаца, па-славенску: Kraljevina Srbov, Hrvatov in Slovencev) — дзяржава, якая існавала на Балканах з 1918 да 1941/1945. 3 кастрычніка 1929 году перайменаваная ў Каралеўства Югаславія (Краљевина Југославија, Kraljevina Jugoslavija). Існаваньне Каралеўства — першы пэрыяд у гісторыі Югаславіі, называны таксама пэрыядам Першай Югаславіі.