Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў (Ворша)
Ворша / From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Воршы. Знаходзіцца на Зааршыньні, пад адрасам Дамініканская вуліца, 4. Касьцёл і кляштар дзейнічалі да 1863 году. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў | |
Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар францішканаў | |
Краіна | Беларусь |
Места | Ворша |
Каардынаты | 54°30′16.83″ пн. ш. 30°24′50.39″ у. д. |
Архітэктурны стыль | барока |
Заснавальнік | Войцех Станіслаў Катоўскі[d] |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў | |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў на Вікісховішчы |
Комплекс Аршанскага францішканскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса. У 1970-я гады савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл (захаваліся падмуркі). З савецкіх часоў кляштарны корпус знаходзіцца ў занядбаным стане.