Касьцёл і калегіюм езуітаў (Бабруйск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл і кале́гіюм езуі́таў — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Бабруйску. Знаходзіцца ў Старым Месьце (цяпер тэрыторыя фартэцыі), на гістарычным Рынку. Твор архітэктуры барока. Разам з кляштарам быў цэнтрам езуіцкай рэзыдэнцыі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл і калегіюм езуітаў | |
Езуіцкі касьцёл, абмеры 1800 г. | |
Краіна | Беларусь |
Места | Бабруйск |
Каардынаты | 53°8′12.72″ пн. ш. 29°14′54.24″ у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл і калегіюм езуітаў | |
Касьцёл і калегіюм езуітаў на Вікісховішчы |
Комплекс складаўся з касьцёла, будынка калегіюму і гаспадарчых пабудоваў. У XIX ст. расейскія ўлады часткова зруйнавалі касьцёл і цалкам зьнішчылі калегіюм.