Кукенойс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кукено́йс, Какенга́ўзэн, у полацкіх граматах Куконос, у нямецкамоўных крыніцах — Kukenoіs, Kukenoys, цяпер Кокнэсэ ў Латвіі (па-латыску: Koknese) — горад Полацкага княства, пазьней Полацкай зямлі, у 11 — пачатку 13 стагодзьдзя. Месьціўся на правым беразе Заходняй Дзьвіны ля ўпадзеньня ў яе рэчкі Кокны (зараз Пэрсэ), за 338 кілямэтраў ад Полацку. Сталіца Кукенойскага княства — удзела Полацкай зямлі. Прыналежаў князю Вячку. З 1207 году палова гораду ў валоданьні рыскага біскупа. З 1269 году цалкам перайшоў у валоданьне рыскага арцыбіскупа і перадаваўся ім у лен.