Любавічы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Любаві́чы — вёска ў Расеі, каля ракі Малой Бярэзіны. Цэнтар сельскага паселішча Руднянскага раёну Смаленскай вобласьці. Насельніцтва на 2007 год — 460 чалавек. Знаходзяцца за 15 км на паўднёвы захад ад Рудні, за 8 км ад граніцы зь Беларусьсю.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Любавічы (неадназначнасьць).
Quick Facts
Любавічы лац. Lubavičy | |
Прачысьценская царква | |
Дата заснаваньня: | 1654 |
Краіна: | Расея |
Суб’ект фэдэрацыі: | Смаленская вобласьць |
Муніцыпальны раён: | Руднянскі |
Плошча: |
|
Насельніцтва: | 460 чал. (2007) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +7 48141 |
Паштовы індэкс: | 216774 |
Нумарны знак: | 67 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°50′2″ пн. ш. 30°57′29″ у. д. |
Любавічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Close
Любавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захавалася царква Прачыстай Багародзіцы ў стылі віленскага барока, помнік архітэктуры XVIII ст.