Маланг (мультсэрыял, 2015)
францускі мультсэрыял 2015 году / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Маланг» (па-француску: Molang) — францускі анімацыйны дзіцячы тэлесэрыял, створаны анімацыйнай студыяй Millimages («Мілімаж»). Галоўнага пэрсанажа, Маланга, стварыла карэйская ілюстратарка Хэ-Джы Юн у 2010 годзе, будучы яшчэ студэнткай унівэрсытэту. Відарыс маленькага труса, падобнага да камячку рысу, быў апублікаваны на карэйскай плятформе KakaoTalk. Дызайнэрка заявіла, што назва паходзіць ад карэйскага «малангмаланг» (말랑말랑), перакладаецца на беларускую мову як «мяккі й пушысты». Прэм’ера пэршага эпізоду адбылася 2 лістапада 2015 году.
Quick Facts Тып мультфільму, Жанр ...
Маланг | |
франц. Molang | |
Адзін зь лягатыпаў мультсэрэялу | |
Тып мультфільму | мультфільм |
---|---|
Жанр | камэдыя, для ўсёй сям’і |
Студыя | «Мілімаж (па-француску: «Millimages» |
Краіна |
Францыя Вялікабрытанія Рэспубліка Карэя |
Мова | француская (мова ў тытрах і ў застаўцы), «малангская» (мова зносін пэрсанажаў) |
Працягласьць | у сярэднім 3 хвіліны |
Прэм’ера | 2 лістапада 2015 году |
Афіцыйны сайт |
Close
Анімацыя ды мастацкі стыль шоў шмат у чым натхнёныя японскім анімэ: кроплі поту на тварах пэрсанажаў й адмысловыя выразы вачэй, звычайна калі яны вельмі вясёлыя, зьбянтэжаныя, напалёханыя ці ў паніцы.