Полацкі Сафійскі манастыр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Полацкі Сафійскі манастыр базылянаў — помнік архітэктуры XVIII ст. у Полацку. Знаходзіўся на правым беразе Дзьвіны, на Верхнім Замку. Будаваўся як манастыр для манахаў-базылянаў Уніяцкай Царквы. Твор архітэктуры віленскага барока.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Полацкі Сафійскі манастыр | |
Полацкі Сафійскі манастыр, 1889—91 гг. | |
Краіна | Беларусь |
Места | Полацак |
Каардынаты | 55°29′10.2″ пн. ш. 28°45′28.4″ у. д. |
Полацкі Сафійскі манастыр |
Утвараў адзіны архітэктурны ансамбль з саборнай царквой Сьвятой Соф'і. У пачатку XX ст. улады Расейскай імпэрыі зруйнавалі манастырскія карпусы.