Масква (рака)
рака ў Маскоўскай вобласьці Расеі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Масква́ (звычайна Масква́-рака) — рака ў Цэнтральнай Расеі, у Маскоўскай ды часткова Смаленскай вобласьцях, левы прыток Акі.
Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...
Масква | |
Москва | |
Масква-рака. Выгляд з Максварэцкай набярэжнай | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | Маскоўскае ўзвышша |
Вусьце | р. Ака |
Краіны басэйну | Расея |
Вобласьці | Маскоўская вобласьць, Смаленская вобласьць і Масква |
Даўжыня | 502 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 109 м³/с |
Плошча басэйну | 17 600 км² |
Месцазнаходжаньне | |
Закрыць
Даўжыня ракі ў старым рэчышчы складала 502 км, аднак пасьля выпрамленьня пры дапамозе гідратэхнічных збудаваньняў і з улікам няпэўнасьці вытоку даўжыня скарэктавана да 473 км. Плошча басэйну — 17 600 км². Рака пачынаецца на схіле Смаленска-Маскоўскага ўзвышша і ўпадае ў Аку на тэрыторыі гораду Каломна. Воды ракі шырока выкарыстоўваюцца для забесьпячэньня патрэбаў Масквы.