Менскае ўзвышша
узвышша / From Wikipedia, the free encyclopedia
Менскае ўзвышша — узвышша, разьмешчанае ў цэнтральнай частцы Беларусі. Найвышэйшая частка Беларусі і Беларускай грады.
На Менскім узвышшы вылучаюць асобныя часткі, якія маюць сваю геалягічную гісторыю і сваё аблічча — Лагойскае, Івянецкае, Радашковіцкае і Плешчаніцкае ўзвышшы. Паводле новых дасьледаваньняў да Менскага ўзвышша трэба адносіць і Валожынскае ўзвышша, якое па традыцыі разглядаюць як усходняе крыло Ашмянскага ўзвышша.