Мэдаль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мэдаль (па-француску: medaille, па-лацінску: metallum) — мэталічны знак, часта акруглай формы, з выпуклымі малюнкамі, за гераізм, асаблівыя заслугі, у памяць падзеі ці асобы. Адрозьніваюць асноўны (авэрс), адваротны (рэвэрс) і грань (гурт) бакі мэдаля. Многія мэдалі мацуюцца на калёдку або да планцы. Такая калёдка для мэдаля можа быць пакрытая эмальлю, або абцягнута муаравай стужкай пэўнай афарбоўкі.