Народны камісарыят унутраных справаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
НКВД — скарачэньне ад рас. Народный комиссариат внутренних дел — даслоўна Народны камісарыят унутраных справаў — цэнтральны орган дзяржаўнага кіраваньня СССР у барацьбе са злачыннасьцю і падтрыманьні грамадзкага парадку ў 1934—1946 гадох. Пасьля быў перайменаваны ў Міністэрства ўнутраных справаў СССР.
За пэрыяд свайго існаваньня НКВД СССР выконваў дзяржаўныя функцыі як зьвязаныя з аховай парадку і дзяржаўнай бясьпекі, так і ў сфэры камунальнай гаспадаркі і эканомікі краіны.