Плошча Незалежнасьці (Менск)
плошча ў Менску (Беларусь) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пло́шча Незале́жнасьці — цэнтральная й найбуйнейшая плошча Менску. Месьціцца ў пачатку праспэкту Незалежнасьці.
Quick Facts Агульная інфармацыя, Былыя назвы ...
Плошча Незалежнасьці | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Былыя назвы | Плошча Леніна |
На мапе | |
Вуліца Плошча Незалежнасьці ў Вікісховішчы |
Close
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Плошча Незалежнасьці (неадназначнасьць).
На плошчы месьцяцца будынкі Дома Урада, Менгарвыканкаму, Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту, гатэлю «Мінск», Галоўпаштамту, кіраваньня мэтрапалітэну, а таксама Чырвоны касьцёл і помнік Уладзімеру Леніну. У падземнай частцы плошчы разьмешчаны 3-павярховы гандлёвы цэнтар «Сталіца» й 4-павярховы паркінг на 500 месцаў.
На плошчы зьмяшчаецца выхад станцыі мэтро «Плошча Леніна».