Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!
камуністычны лёзунг / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Пралетары ўсіх краін, злучайцеся!», «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!» (па-нямецку. Proletarier aller Länder, vereinigt euch!) — адзін з самых вядомых камуністычных лёзунгаў. Упершыню быў выказаны Карлам Марксам і Фрыдрыхам Энгельсам у «Маніфэсьце камуністычнай партыі»[1]:
Камуністы лічаць пагарджанай справай хаваць свае погляды й намеры. Яны адчынена заяўляюць, што іх мэты могуць быць дасягнутыя толькі шляхам гвалтоўнага зрыньваньня ўсяго існага грамадзкага ладу. Хай панавальныя клясы ўздрыгваюць перад Камуністычнай Рэвалюцыяй. Пралетарам няма чаго ў ёй губляць акрамя сваіх ланцугоў. Набудуць жа яны ўвесь сьвет.
ПРАЛЕТАРЫ ЎСІХ КРАІН, ЗЛУЧАЙЦЕСЯ!
У 1920 годзе Камуністычны Інтэрнацыянал выдаў для народаў Усходу такі лёзунг: «Пралетары ўсіх краін і прыгнечаныя народы, злучайцеся!». Па гэтым пытаньні Ў. І. Ленін заўважыў[2]:
Вядома, з пункта гледжаньня «Камуністычнага Маніфэсту» гэта няслушна, але «Камуністычны Маніфэст» пісаўся пры цалкам іншых умовах, але з пункту гледжаньня цяперашняй палітыкі гэта дакладна.
Гэты варыянт лёзунгу не атрымаў шырокай вядомасьці, але ў наступным часта выкарыстоўваўся мааістамі.