Прыднястроўе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Прыднястроўская Малдоўская Рэспу́бліка (таксама Прыднястроўе; малд. Република Молдовеняскэ Нистрянэ, рас. Приднестровская Молдавская Республика, укр. Придністровська Молдавська Республіка) — тэрыторыя на ўсходзе Рэспублікі Малдова, якая не знаходзіцца пад яе кантролем і дэ-факта зьяўляецца незалежнай дзяржавай. Афіцыйны статус ПМР у цяперашні час ня вырашаны. Незалежнасьць ПМР не прызнаная замежнымі краінамі, аднак некаторыя непрызнаныя або часткова прызнаныя краіны сьвету прызнаюць органы ўлады Прыднястроўя як законнае прадстаўніцтва насельніцтва краіны, якое мае паўнамоцтвы на вядзеньне перамоваў ад імя народу. У Рэспубліцы Малдова лічыцца тэрыторыяй, на якой часова адсутнічае фактычны кантроль краіны.
Гэты артыкул не адпавядае стандартам вікі-фарматаваньня. |
Зьвесткі, пададзеныя ў гэтым артыкуле, выглядаюць недакладнымі. |
Прыднястроўе лац. Prydniastroŭje Приднестровье, Придністров’я, Нистру | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: « | |||||
Афіцыйная мова | малдаўская (кірыліца), расейская, украінская | ||||
Сталіца | Тыраспаль | ||||
Найбуйнейшы горад | Тыраспаль | ||||
Форма кіраваньня | Прэзыдэнцкая рэспубліка Яўгені Шаўчук Тацьцяна Туранская Міхаіл Бурла | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
4163 км² 2,35 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2008) • шчыльнасьць |
533 000 133/км² | ||||
Валюта | Прыднястроўскі рубель1 (PRB) | ||||
Часавы пас • улетку |
EET (UTC+2) EEST (UTC+2) | ||||
Незалежнасьць - ад Малдовы |
2 верасьня 1990 | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | няма2 | ||||
Тэлефонны код | +373 5, +373 2 | ||||
1у мясцовасьцях пад уладай Малдовы валютай зьяўляецца малдоўскі лей 2Замест гэтага ўжываюцца дамэны .com, .md, .ru |
Прыднястроўе дэ-факта мяжуе з Малдовай (411 км) на захадзе ў асноўным ракою Днестар і з Украінай (405 км) на ўсходзе. Выхаду да Сусьветнага акіяну ня мае.