Псыхадэлічны рок
жанр рок-музыкі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Псыхадэлічны рок (па-ангельску: Psychedelic rock) — стыль рок-музыкі, які ўтварыўся пад уплывам псыхадэлічнае культуры, у спробах рэпрадукаваньня й паляпшэньня досьведу карыстаньня рэчывамі зьмяняючымі разуменьне — псыхадэлікаў. Сфармаваўся ў сярэдзіне 1960-х сярод фольк-рокавых ды блюз-рокавых гуртоў у ЗША й Вялікабрытаніі. Стыль часта выкарыстоўваў новыя тэхнікі запісу й эфэкты, а таксама ўжываў элемэнты не заходняе культуры, такія як ра́ґі й бурдоны індыйскае клясычнае музыкі.
Quick Facts Стылістычнае паходжаньне, Паходжаньне ...
Псыхадэлічны рок | |
Стылістычнае паходжаньне | рок, блюз-рок, фольк-рок, джаз, рага, гаражны рок |
---|---|
Паходжаньне | сярэдзіна 1960-х, Вялікабрытанія, ЗША |
Тыповыя інструмэнты | бас-гітара, бубен, электрагітара, электра-арган, мэлатрон, ударная ўстаноўка, сытар |
Папулярнасьць | позьнія 1960-я — пачатак 1970-х, адрадзіўся ў канцы 1970-х як нэа-псыхадэлія |
Вытворныя формы | гард-рок, гэві-мэтал, краўт-рок, прагрэсіў-рок, стоўнэр-рок, нэа-псыхадэлія |
Паджанры | |
эйсыд-рок, касьмічны рок, рага-рок | |
Роднасныя жанры | |
псыхадэлічны поп, псыхадэлічны соўл | |
Іншае | |
гіпі, разьбітае пакаленьне | |
Psychedelic rock ў Вікісховішчы |
Close
Псыхадэлічны рок запаўняе прамежак у пераходзе ад раньняга блюзу й фольк-музыкі да прагрэсіў-року, ґлэм-року, гард-року й у выніку паўплываў на ўзьнікненьне такіх паджанраў, як гэві-мэтал. У позьнія 70-я адрадзіўся ў розных формах нэа-псыхадэліі.