Рамонт
працэс перабудовы ці рэканструкцыі будынку / From Wikipedia, the free encyclopedia
Рамонт або рэнавацыя — комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэньне тэхнічнага стану аб’ектаў безь зьмяненьня іх канструктыўнага і эстэтычнага вырашэньня.
Трэба разумець, што непрафэсіянальна ці з благім інтарэсам праведзены рамонт на аб’ектах высокай гісторыка-культурнай каштоўнасьці можа прывесьці да зьнішчэньня эстэтычных і гістарычных якасьцяў гэтага аб’екта. Перашкодзіць падобным дзеяньням можа толькі арганізаваны тэхнічны нагляд і кваліфікаваны спэцыяліст, асноўнай задачай якога будзе ацаніць значэньне знойдзенага, зафіксаваць яго, у час прыняць меры па захаваньні культурнай каштоўнасьці.