Сант’яга-дэ-Чылі
сталіца Чылі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сант’я́га-дэ-Чы́лі альбо Сант’я́га (па-гішпанску: Santiago de Chile) — сталіца Чылі і самы буйны горад краіны. Насельніцтва места на 2017 год складала 6 269 384 чалавекі. Не зважаючы на тое, што Сант’яга ёсьць сталіцай дзяржавы, і ў ягоных межах засядаюць выканаўчыя і судовыя ўлады, заканадаўчыя органы зьбіраюцца ў Вальпараіса. Горад быў закладзены ў 1541 годзе і з тых каляніяльных часоў ён быў сталіцай чылійскага рэгіёну. У цэнтры гораду маецца нэаклясычная архітэктура XIX стагодзьдзя, нэаготыка і зьвілістыя вулачкі.
Сант’яга-дэ-Чылі | |||||
гішп. Santiago de Chile | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1536 | ||||
Краіна: | Чылі | ||||
Рэгіён: | Сталічны рэгіён | ||||
Кіраўнік: | Irací Hassler[d] | ||||
Плошча: | 641 км² | ||||
Вышыня: | 521 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2009) | |||||
колькасьць: | 5 145 599 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 8027,46 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC−3 | ||||
Тэлефонны код: | +56 2 | ||||
Паштовы індэкс: | 8320000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 33°26′15″ пд. ш. 70°39′0″ з. д. | ||||
Сант’яга-дэ-Чылі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.gobiernosantiago.cl/ |
Устойлівы эканамічны рост Сант’яга за апошнія некалькі дзесяцігодзьдзяў ператварыў яго ў сучасны мэгаполіс. У горадзе на сёньня маюцца шмат рэстарацыяў, тэатраў, шырокая загарадная забудова, дзясяткі гандлёвых цэнтраў. Менавіта ў Сант’яга месьціцца самы высокі будынак у Лацінскай Амэрыцы, вядомы як Гран-Торэ Сант’яга. У горадзе базуюцца некалькі буйных унівэрсытэтаў і распрацаваная сучасная транспартная інфраструктура, у складзе якой дзейнічае мэтрапалітэн Сант’яга-дэ-Чылі, найбольш шырокая сыстэма мэтро ў Паўднёвай Амэрыцы. Сант’яга ёсьць культурным, палітычным і фінансавым цэнтрам Чылі, у ім месьцяцца шматлікія рэгіянальныя штаб-кватэры многіх транснацыянальных карпарацыяў.