Паўночнагерманскія мовы
галіна германскіх моваў, распаўсюджаная на поўначы Эўропы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўно́чнагерма́нскія мовы (часам памылкова: скандына́ўскія) — група моваў у складзе германскае галіны індаэўрапейскае сям’і моваў. Разам з заходнегерманскай і вымерлай усходнегерманскай групамі ўтварае галіну германскіх моваў.
Паўночнагерманская група | |
скандынаўская | |
Народнасьць | паўночныя германскія народы |
---|---|
Арэал | Паўночная Эўропа |
Лінгвістычная клясыфікацыя | Індаэўрапейская сям'я
|
Склад |
Норн †
|
ISO 639-5: | gmq |
|
Часам памылкова называюцца тэрмінам скандынаўскія мовы, аднак у краінах Скандынавіі гэты тэрмін адносіцца, як правіла, да трох узаемназразумелых моваў трох краінаў — Швэцыі, Нарвэгіі й Даніі, такім чынам, з гэтае прычыны, тэрмін скандынаўскія мовы рэальна датычыць толькі падгрупы ў складзе паўночнагерманскіх моваў. Тэрмін скандынаўскія мовы зьявіўся ў XVIII ст. у асяродзьдзі моўнага і культурнага руху скандынавістаў, які зьвяртаўся да агульнае спадчыны трох краінаў Скандынавіі.
Тэрмін паўночнагерманскія мовы выкарыстоўваецца ў сучаснай параўнальна-гістарычнай лінгвістыцы[1], у той час як тэрмін скандынаўскія мовы ўзьнікае ў дасьледаваньнях сучасных літаратурных моваў і дыялектнага кантынуўму Скандынавіі[2][3] (пры гэтым у саміх скандынаўскіх краінах ужываецца тэрмін «нардычныя мовы»).
Мовы паўночнагерманскае групы распаўсюджаныя ў краінах Скандынавіі, у Ісьляндыі, на Фарэрскіх астравох і Грэнляндыі. Значныя дыяспары існуюць таксама ў Фінляндыі, а таксама ў Паўночнай Амэрыцы ды Аўстраліі.
Некаторыя лінгвісты абмяркоўваюць мажлівасьць далучэньня да скандынаўскіх моваў ангельскай мовы[4].