Хобат
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хобат — выцягнутая рухомая частка морды з адкрытымі на яе канцы ноздрамі ў некаторых паўзуноў (мяккія чарапахі) і сысуноў (большасьць мошкаедных, тапіры, самцы марскога слана, сланы і іншыя). Звычайна выконвае дыхальную, нюхальную і датыкальную функцыі. У сланоў хобат утвораны ад зрастаньня выцягнутага носу зь верхняй губою.