Гарбата
напой, які атрымліваюць запарваньнем чайнага лісьця / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гарба́та (лац. herba theae — зельле чаю), чай (кіт. 茶 — «ча») — вечна зялёная расьліна зь віду камэлія, якая паходзіць з паўднёва-ўсходняй Азіі, а таксама духмяны напой, які звычайна атрымліваюць шляхам заліваньня гарачай вадой або кіпенем высушанага лісьця гэтай расьліны. Пасьля вады, гарбата зьяўляецца найбольш шырока спажываным напоем у сьвеце. Яна мае зьлёгку горкі і вязкі водар[1].
Гарбата паўстала ў Кітаі ў якасьці лекавага напою[2]. У Эўропе яна стала ўпершыню вядома дзякуючы партугальскім сьвятарам і купцам, якія пабывалі ў Кітаі ў XVI стагодзьдзі. Гарбата набыла асаблівую папулярнасьць у Вялікабрытаніі, дзе ўжо ў XVII стагодзьдзі стала самым папулярным напоем. Брытанцы пачалі вырошчваць чайную расьліну ў Індыі, каб павялічыць канкурэнцыю з кітайскай манаполіяй на прадукт.
Гарбата, як вядома, мае розныя станоўчыя характарыстыкі ўплыву на здароўе чалавека[3]. Апошнія дасьледаваньні паказваюць, што зялёная гарбата можа дапамагчы паменшыць рызыку сардэчна-судзінкавых захворваньняў і некаторых формаў раку, спрыяе здароўю паражніны рота, зьніжае крывяны ціск, дапамагае кантраляваць вагу, палепшыць антыбактэрыйную дзейнасьць, забясьпечвае абарону ад сонечнага ўльтрафіялетавага сьвятла, і падвышае мінэральную шчыльнасьць касьцяной тканіны.