Інфрагук
From Wikipedia, the free encyclopedia
Інфрагу́к – гукавыя хвалі, частата якіх ніжэй «звычайную» ніжнюю мяжу чалавечага слыху (16—20 Гц).
Інфрагук прысутнічае ў шуме атмасферы і мора. Крыніцамі інфрагуку таксама з'яўляюцца выбухі, артылерыйскія выстралы, зрухі і вібрацыі зямной кары і інш. Інфрагуку ўласціва малое паглынанне ў розных асяроддзях.
Інфрагук выкарыстоўваюць для маніторынгу землетрасенняў, ядзерных выпрабаванняў, каб атрымаць дыяграмы залягання горных парод і нафты пад зямлёй, а таксама ў такіх метадах даследавання сэрца, як балістакардыяграфія і сейсмакардыяграфія. Інфрагук характарызуецца здольнасцю пераадольваць вялікія адлегласці і агінаць перашкоды з невялікім рассеяннем.