Іранскі Азербайджан
From Wikipedia, the free encyclopedia
<table class="infobox infobox-a81fdbfd2f824907 " style="width:300px;font-size:85%" data-name="Гістарычная вобласць · Паўночна-заходні Іран" >Азербайджан
перс.: آذربایجان
азерб.: Cənubi (Güney) Azərbaycan
Іншыя назвы
пехл. Āturpātākān;
класіч. перс. Āδarbāyagān або Āδarbāδāgān;
арм.: Ատրպատական [Atrpatakan],
грэч. ᾿Ατροπατήνη,
візант. грэч. ᾿Αδραβιγνων,
сірыйск. Aδorbāyγān.
Перыяд
320 да н.э. — нашы дні
Лакалізацыя
паўночны захад суч. Ірана
Насельніцтва
азербайджанцы, курды, талышы, персы, армяне
Плошча
100 887 км²
У складзе
Ірана
Уключае
Ардэбіль, Усходні Азербайджан і Заходні Азербайджан
Азербайджа́н, Іра́нскі Азербайджа́н або Паўднёвы Азербайджа́н (перс.: آذربایجان, گونئی آذربایجان; азерб. Cənubi Azərbaycan, Güney Azərbaycan) — гісторыка-геаграфічная вобласць на паўночным захадзе Ірана, на ўсход ад возера Урмія[1], прыкладна адпавядае тэрыторыі трох сучасных іранскіх правінцый Ардэбіль, Усходні Азербайджан і Заходні Азербайджан[2]. Правінцыя Зенджан, хоць і не з’яўляецца адміністрацыйнай часткай Іранскага Азербайджана, аднак з пункту гледжання культуры лічыцца яго ўсходняй мяжой з прычыны перавагі азербайджанскага насельніцтва[3].