Іспана-маўрытанская кераміка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Іспана-маўрытанская кераміка, таксама андалузская кераміка, іспана-маўрытанскія фаянсы — гісторыка-рэгіянальная разнавіднасць керамічных вырабаў, якія вырабляюцца ў XII—XIV стагоддзях у мусульманскай Іспаніі на тэрыторыі Пірэнейскага паўвострава. Называецца іспана-маўрытанскай, а не іспана-арабскай ў сілу самабытнасці культуры маўраў, якія пражывалі ў асаблівых гістарычных умовах на тэрыторыі сучаснай Іспаніі. Лічыцца, што, іспана-маўрытанская кераміка спалучае ў сабе ўсходнія і заходнееўрапейскія рысы.