Італьянская кампанія (1943—1945) — ваенныя дзеянні ўзброеных сіл ЗША, Вялікабрытаніі і іх саюзнікаў супраць войскаў Германіі і Італіі падчас Другой сусветнай вайны з мэтай разгрому і вываду Італіі з вайны і захопу яе тэрыторыі. Кампанія пачалася ў ліпені 1943 года, з уварвання на Сіцылію, канцом ваенных дзеянняў лічыцца капітуляцыя нямецкіх войскаў у паўночнай Італіі ў маі 1945 года.
Хуткія факты Італьянская кампанія, Дата ...
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Італьянская кампанія.
Агульныя страты саюзных войскаў (уключаючы параненых і зніклых без весткі) у кампаніі склалі парадку 320 000 чалавек, у краін «Восі» — каля 658 000 чалавек[1]. Ніякая іншая кампанія ў Заходняй Еўропе не каштавала ваюючым бакам даражэй Італьянскай кампаніі, па колькасці загінулых і параненых салдатаў[2].