Абакан
горад у Расіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Абакан (значэнні).
Абака́н[3] (руск.: Абака́н[4], хак. Ағбан) — горад (з 1931 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Хакасіі. Насельніцтва 164,7 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1675 годзе. У 1925—1931 гадах меў назву Хакаск[5].
Хуткія факты Краіна, Рэгіён ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Горад размешчаны ў цэнтральнай частцы Мінусінскай катлавіны, ля ўпадзення ракі Абакан у Енісей, за 4218 км ад Масквы. Чыгуначнымі лініямі звязаны з Ачынскам, Новакузнецкам і Тайшэтам. Ля скрыжавання Енісея з чыгункай Новакузнецк — Абакан — Тайшэт пабудаваны буйны рачны Абаканскі порт. Ад Абакана ідзе Усінскі тракт у Туву. Ёсць аэрапорт.