Аблога Марыенбурга (1410)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аблога Марыенбурга — двухмесяцовая аблога замку ў Марыенбургу (Мальбарка), сталіцы манаскай дзяржавы Тэўтонскага ордэна. Аб'яднаныя польскія і літоўскія войскі пад камандваннем Уладзіслава II Ягайлы і вялікага князя Вітаўта асаджалі замак з 26 ліпеня па 19 верасня 1410 года з мэтай далейшага заваявання Прусіі пасля грандыёзнай перамогі ў Грунвальдскай бітве. Тым не менш, тэўтонская крэпасць вытрымала аблогу, і крыжакі былі вымушаны адмовіцца толькі ад невялікай часткі сваіх тэрыторый паводле Торунскага міру 1411 года. Абаронца Марыенбурга Генрых фон Плаўэн зрабіў сабе рэпутацыю выратавальніка крыжацкага ордэна ад татальнага знішчэння.
Хуткія факты Дата, Месца ...
Аблога Марыенбурга (1410) | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Частка «Вялікай вайны» 1409—1411 гадоў | |||
| |||
Дата | 26 ліпеня — 19 верасня 1410 | ||
Месца | Марыенбургскі замак | ||
Вынік | аблога не ўдалася | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Закрыць